Генрых II Набожны

Генрых II Набожны
польск.: Henryk II Pobożny
Манета Генрыха II. XIII стагоддзе.
Манета Генрыха II. XIII стагоддзе.
Князь Польшчы (Кракава), князь Сілезіі князь Вялікай Польшчы
1238 — 1241
Папярэднік Генрых I Барадаты
Пераемнік Баляслаў II Рагатка

Нараджэнне 1192(1192)
Смерць 9 красавіка 1241(1241-04-09)
Месца пахавання
Род Сілезскія Пясты
Бацька Генрых I
Маці Ядвіга Сілезская[d]
Жонка Ганна Лягніцкая[d][1]
Дзеці Constance of Wrocław[d], Bolesław II Rogatka[d], Mieszko, Duke of Lubusz[d], Генрых III Белы, Konrad I, Duke of Głogów[d], Лізавета Уроцлаўская[d], Ladislaus of Salzburg[d], Agnes[d], Q11716007? і Гертруда Сілезская[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых II Набожны (польск.: Henryk II Pobożny; 1192—1241) — сын Генрыха I Барадатага. У перыяд з 1238 па 1241 год — князь Князь Польшчы (Кракава), князь Сілезіі, князь Вялікай Польшчы. У перыяд з 1238 па 1239 год быў рэгентам Сандаміра і Верхняй Сілезіі.

Узначальваў дзесяцітысячную польскую армію ў бітве пад Легніцай 9 красавіка 1241 года. Палякі пацярпелі паражэнне, а сам ён быў забіты манголамі. Яго галаву насадзілі на дзіду і прынеслі да варотаў горада.

Біяграфія

Спадчыннік. Суправіцель

Ён быў другім сынам, але пасля смерці старэйшага брата Баляслава стаў самым старэйшым дзіцем у сям’і. Шэраг аўтараў лічыць, што ён у 1213 годзе ўдзельнічаў разам з малодшым братам Конрадам у бітве пад Студніцай (польск.). Гібель Конрада зрабіла Генрыха адзіным спадчыннікам бацькі.

Генрых II (другі справа) у асяроддзі. XIV стагоддзе

З 1222 года суправіцель бацькі. Пасля таго як падчас сустрэчы польскіх князёў у Гансаве ў 1227 годзе Генрых Барадаты быў сур’ёзна паранены, роля Генрыха II узрасла. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у справах бацькі.

У 12331234 гадах Генрых II, падчас вайны крыжакоў з прусамі, удзельнічаў у заснаванні горада Марыенвердэр.

Аднаасобнае кіраванне

Пасля смерці ў 1238 годзе Генрыха Барадатага, які быў князем сілезскім, велікапольскім і кракаўскім, усе гэтыя тытулы атрымаў у спадчыну Генрых II. Але астатнія князі выказвалі прэтэнзіі на гэтыя землі. Толькі ў Сілезіі становішча было ўстойлівым. Але і там у 1239 годзе Генрыху прыйшлося перадаць фактычную ўладу над Верхняй Сілезіяй Мешку і Уладзіславу Апольскім, якія дасягнулі паўналецця.

Чорнай лініяй паказаны межы дзяржавы Генрыха II у 1239 годзе

Пасля смерці Генрыха Барадатага Атон III Брандэнбургскі і архібіскуп Магдэбургскі ізноў спрабавалі захапіць Любуш і Сантак. Але ў 1239 годзе іх войскі пацярпелі паражэнне. Генрых II змог вырашыць атрыманы ў спадчыну ад бацькі канфлікт з-за падатковых збораў з гнезненскім архібіскупам Пелкам і уроцлаўскім біскупам[2]. Генрых II пакінуў традыцыйны саюз яго сям’і Штаўфенамі і ў канфлікце імператара і Папы падтрымаў Грыгорыя IX. Гэта дапамагло вырашыць яго спрэчкі з Царквой. Таксама Генрых апекваўся пад кляштарамі ў Генрыкаве Любанскім (польск.), Тшэбніцы, і прыцягваў бенедыкцінцаў у Кжэшаў (польск.) і кларысінцаў ва Уроцлаў[3].

Уварванне манголаў і смерць

Смерць Генрыха II на манускрыпце XVI стагоддзя

У 1241 годзе манголы падчас свайго заходняга паходу «да апошняга мора» ўварваліся ў Польшчу. Разарыўшы Вялікую і Малую Польшчы яны ўварваліся ў Сілезію, дзе Генрых II збіраў войскі. 9 красавіка 1241 года ў пры Легніцы адбылося кровапралітная бітва.

Большасць польскага войска разам з Генрыхам загінула. Галаву Генрыха насадзілі на дзіду і прынеслі да варотаў Легніцы. Пасля гэтага манголы адправіліся ў Венгрыю. Пазней труп Генрыха быў апазнаны маці па назе (на ёй было шэсць пальцаў). Быў пахаваны ва Уроцлаве ў францысканскім кляштары.

Пасля гібелі Генрыха II яго дзяржава, якая ахоплівала большую частку Польшчы, была падзелена. Ніводны з пераемнікаў не змог хуткім часам ізноў яе аб’яднаць. З пяці сыноў Генрыха II сілезскага, толькі Баляслаў і яго брат Мешка маглі кіраваць самастойна, не маючы патрэбы ў рэгенце. Але на працягу першых месяцаў кіравання, іх маці Ганна дапамагала ім.

Сям’я

Партрэт пэндзля Яна Матэйкі

Муж з 1214 / 1218 года Ганны Чэшскай (Багемскай), дачкі Пржэмысла Отакара I. У іх у шлюбе нарадзілася 10 дзяцей:

  • Гертруда (1218/1220 — 1244/1247), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Баляслава I Мазавецкага
  • Баляслаў II Лысы (Рагатка) (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь Польшчы ў 1241, князь Уроцлава 1241—1248, князь Вялікай Польшчы 1241 ?1247 князь Легніцы ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эфеміі, дачкі Самбара II Памеранскага.
  • Канстанцыя (1221/1227 — 1253/1257), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка з 1239 Казіміра Куяўскага
  • Мешка (1223/1227-1241/1242), сын Генрыха II Набожнага. Князь Любушскі
  • Генрых III Белы (1222/1230 — 1266), сын Генрыха II Набожнага. З 1248 года князь уроцлаўскі. Муж 1) з 1252 Юдыты (1226—1257/1265), дачкі Конрада I, князя мазавецкага 2) да 1266 Агнесы, дачкі Альбрэхта I Саксонскага
  • Лізавета (1224/1232 — 1265), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Пшамыслава I князя калішскага і пазнаньскага
  • Конрад I (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261 ?1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа мейсенскага ў Ландсберге.
  • Уладзіслаў Сілезска-Легніцкі (1237—1270) сын Генрыха II Набожнага. Архібіскуп зальцбургскі 1265—1270
  • Агнеса (1230/1236 — 1277), дачка Генрыха II Набожнага.
  • Ядвіга (1238/1241 — 1318), дачка Генрыха II Набожнага.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Heinrich Appelt: Heinrich II. von Schlesien (ням.)(недаступная спасылка). Neue Deutsche Biographie. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 24 снежня 2012.
  3. Allgemeine Deutsche Biographie:Heinrich II. (Herzog von Schlesien) (ням.)(недаступная спасылка). Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 24 снежня 2012.

Літаратура

  • Бандтке, Ежи Самуэль Отделение II. Болеслав V Целомудренный (1228—1279) // История государства Польского. — С-Пб: типография Императорской Российской Академии, 1830. — Т. I. — С. 231—233. — 342 с.
  • Вялікая хроніка пра Польшчу, Русь і іх суседзяў
  • Сілезскія кампілятыўныя аналы
  • Аналы ўроцлаўскага магістрата

Спасылкі

  • HEINRICH II 1241-1278 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 24 снежня 2012.
  • Генрих II (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 24 снежня 2012.
  • Allgemeine Deutsche Biographie:Heinrich II. (Herzog von Schlesien) (ням.)(недаступная спасылка). Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 24 снежня 2012.
  • Henryk II Pobożny (польск.)(недаступная спасылка). poczet. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 24 снежня 2012.
  • Heinrich Appelt: Heinrich II. von Schlesien (ням.)(недаступная спасылка). Neue Deutsche Biographie. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 24 снежня 2012.
Папярэднік
Генрых I Барадаты
Князь Кракава, князь Сілезіі князь Вялікай Польшчы
12381241
Пераемнік
Баляслаў II Лысы
⛭
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
  • Фрыдрых Аўгуст I
Царства Польскае
  • Аляксандр I
  • Мікалай I
  • Часовы ўрад
  • Мікалай I
  • Аляксандр II
  • Аляксандр III
  • Мікалай II
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
The Peerage · The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Бракгаўза і Эфрона · Малы Бракгаўза і Эфрона · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Allgemeine Deutsche Biographie · Treccani
Генеалогія і некрапалістыка
WikiTree · WeRelate · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid · genealogics.org
GND: 124379036 · ISNI: 0000000031731923 · LCCN: n96018784 · NLP: a0000001226429 · NUKAT: n01056579 · SUDOC: 081276885 · VIAF: 50159206, 213108003