Ян II Казімір Ваза

Ян II Казімір Ваза
Jan II Kazimierz Waza
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Сцяг Кароль польскі
лістапад 1648 — 16 верасня 1668
Каранацыя 19 студзеня 1649
Папярэднік Уладзіслаў IV
Пераемнік Міхаіл Вішнявецкі
Сцяг Вялікі князь літоўскі
лістапад 1648 — 16 верасня 1668
Папярэднік Уладзіслаў IV
Пераемнік Міхаіл Вішнявецкі

Нараджэнне 22 сакавіка 1609(1609-03-22)[1][2]
Смерць 16 снежня 1672(1672-12-16)[3][4] (63 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Жыгімонт Ваза
Маці Канстанцыя Аўстрыйская[d]
Жонка Людвіка Марыя Ганзага[6] і Кладзіна Франсуаза Міньё[d]
Дзеці Марыя Ганна Ваза[d] і John Sigismund, Crown Prince of Poland[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[7]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян II Казімір (польск.: Jan II Kazimierz; 22 сакавіка 1609 — 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16481668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.

Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (16481651), а таксама Патоп (16541667) і вайна са Швецыяй у ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір’я (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.

У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгнання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з’явай.

Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.

Зноскі

1. http://id.loc.gov/authorities/names/n83225144.html
2. http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1646.htm#Waza
3. Jan II Casimir // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Jan II Kazimierz (Waza) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119389118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
7. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.

Літаратура

• Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны» — Мн., 1996.
• Wasilewski T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.

Спасылкі

• Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян II Казімір Ваза
• Jan II Kazimierz (Encyklopedia WIEM) Архівавана 10 лютага 2009. (польск.)
• Ян ІІ Казімір Ваза (Беларускі гістарычны партал)

Спадчынныя князі
Выбарныя князі

Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
• Фрыдрых Аўгуст I
Царства Польскае
• Аляксандр I
• Мікалай I
• Часовы ўрад
• Мікалай I
• Аляксандр II
• Аляксандр III
• Мікалай II

Ян II Казімір Ваза — продкі
Эрык Юхансан Ваза[d]
Густаў I Ваза
Сесілія Мансдотэр[d]
Юхан III
Эрык Абрахамсан[d]
Маргарыта Леёнхувуд
Эба Эрыксдотэр Ваза[d]
Жыгімонт Ваза
Казімір IV Ягелончык
Жыгімонт I Стары
Лізавета Габсбург
Кацярына Ягелонка
Джан Галеаца Сфорца
Бона Сфорца
Ізабела Арагонская[d]
Ян II Казімір Ваза
Філіп I Прыгожы
Фердынанд I Габсбург
Хуана I Вар’ятка
Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі
Уласла II
Ганна Ягелонка
Ганна дэ Фуа
Канстанцыя Аўстрыйская[d]
Вільгельм IV Баварскі
Альбрэхт V Баварскі
Марыя Якоба Бадэнская[d]
Марыя Ганна Баварская
Фердынанд I Габсбург
Ганна Аўстрыйская
Ганна Ягелонка

Тэматычныя сайты
RKDartists · The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Бракгаўза і Эфрона · Яўрэйская Бракгаўза і Эфрона · Малы Бракгаўза і Эфрона · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Britannica (онлайн) · Treccani · Universalis
Генеалогія і некрапалістыка
Find a Grave · Find a Grave · WikiTree · WeRelate · IPSB: jan-ii-kazimierz-waza-1609-1672-krol-polski-etc · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid
BAV: ADV10288957 · BIBSYS: 7046617 · BNE: XX983451 · BNF: 14547546s · BPN: 97703347 · GND: 119389118 · ISNI: 0000000110277044 · LCCN: n83225144 · NKC: js2006342232 · NLP: a0000001183764 · NTA: 126095426, 070633665 · NUKAT: n96030820 · LIBRIS: 345996 · SUDOC: 158857046 · VIAF: 59323818