Казімір III Вялікі

Казімір III Вялікі
польск.: Kazimierz III Wielki
кароль польскі[d]
25 красавіка 1333 — 5 лістапада 1370

Нараджэнне 30 красавіка 1310(1310-04-30)[1][2][…]
Смерць 5 лістапада 1370(1370-11-05)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
  • Sepulchral monument of Casimir III the Great[d]
Род Пясты
Бацька Уладзіслаў I Лакетак
Маці Ядвіга Калішская[d]
Жонка Альдона[3], Адэльгейда Гесэнская[d][3], Christina Rokiczana[d] і Hedwig of Sagan[d][3]
Дзеці Лізавета Казіміраўна[d], Кунігунда Казіміраўна[d], Анна Казіміраўна[d] і Нямежа Казіміравіч[d]
Веравызнанне хрысціянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімі́р III Вялі́кі (польск.: Kazimierz III Wielki; 30 красавіка 1310 — 5 лістапада 1370) — кароль польскі (1333—1370), апошні кароль Польшчы з дынастыі Пястаў.

Біяграфія

Сын Уладзіслава I Лакатка (1320-1333), які аднавіў адзінства польскага каралеўства пасля працяглага перыяду феадальнай раздробленасці. У 1325 годзе Уладзіслаў і Гедзімін, якія да гэтага варагавалі, заключылі накіраваны супраць Тэўтонскага Ордэну саюз, замацаваны дынастычным шлюбам Казіміра і дачкі Гедзіміна Альдоны (у хрышчэнні Ганна, памерла ў 1339), заключаны насуперак жаданню Казіміра. У якасці пасагу, паводле падання, Гедымін нібыта адпусціў з ВКЛ больш за 20 тыс. польскіх палонных. Адным з вынікаў гэтага саюзу быў сумесны рэйд польска-літоўскага войска ў 1326 на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.

Прыйшоўшы да ўлады, Казімір працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах феадалаў Малапольшчы накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты у Памор’і і Вялікапольшчы на карысць крыжакоў, тэрыторыя Польскага каралеўства пры Казіміры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што Казімір і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасці спадкаемцы у апошняга галіцка-валынскага князя Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча (памёр у 1340), спрабаваў захапіць Галічыну і абвясціць сябе гаспадаром Русі, фармальна звязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з ВКЛ, паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна Дзмітрыя-Любарта, які, як і Казімір, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на Валыні. У 1347 Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта Феагноста па скасаванні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву Казіміра на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У жніўні — лістападзе 1349 Казімір пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Бярэсце. У 1350 войскі ВКЛ вярнулі Бярэсце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі Львовам, але Галічына засталася ў руках Казіміра. У 13511352 польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Бярэсце, Бэлз, Уладзімір-Валынскі, але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторый.

Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс Казіміру законных сыноў, ён прымаў захады па забеспячэнню пераемнасці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытанні міждзяржаўных адносін у Цэнтральнай Еўропе была арганізаваная серыя сустрэч (з 1335) у венгерскім горадзе Вішэградзе з удзелам Казіміра, венгерскага караля Людовіка I (пляменніка Казіміра) і чэшскага караля Яна Люксембургскага, якая стала правобразам сучаснай Вішэградскай групы краін (Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі Казімір памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасля перыяду збліжэння з ВКЛ (13561366) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго пераемніку Людовіку.

Зноскі

  1. а б Gotthold K.S. Rhode Casimir III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741"></a>
  2. а б Lundy D. R. Casimir III, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824"></a>
  3. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

  • Довнар-Запольский М. В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8.
  • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.
  • Рудзкi Э. Ганна Альдона, дачка Гедымiна, жонка польскага караля Казiмiра Вялiкага // Спадчына, № 5. 1993.
  • Белы А. Казімір III // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
⛭
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
  • Фрыдрых Аўгуст I
Царства Польскае
  • Аляксандр I
  • Мікалай I
  • Часовы ўрад
  • Мікалай I
  • Аляксандр II
  • Аляксандр III
  • Мікалай II
?
Казімір III Вялікі — продкі
Казімір II[d]
Конрад I Мазавецкі
Алена Зноемская[d]
Казімір I Куяўскі[d]
Святаслаў Ігаравіч[d]
Агаф’я Святаслаўна[d]
Яраслава Рурыкаўна[d]
Уладзіслаў I Лакетак
Мешка I Крываногі[d]
Казімір I Апольскі[d]
Ефрасіння[d]Людміла[d]
Віёла[d]
Адон I Велікапольскі[d]
Казімір IIIУладзіслаў Адоніч[d]
Вышаслава Яраслаўна[d]
Баляслаў Набожны
Мсцівой I[d]
Ядвіга Памеранская[d]Q9396729?
Ядвіга Калішская[d]Свініслава Польская[d]
Андраш II
Бела IV
Гертруда Меранская[d]
Іяланта Польская[d]
Феадор I Ласкарыс[d]
Марыя Ласкарына
Ганна Ангеліна
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская (старая версія) · Вялікая расійская (навукова-адукацыйны партал) · Бракгаўза і Эфрона · Яўрэйская Бракгаўза і Эфрона · Праваслаўная · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Britannica (11-th) · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Treccani
Генеалогія і некрапалістыка
WikiTree · WeRelate · IPSB: kazimierz-iii-wielki-1310-1370-krol-polski · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid · genealogics.org
BAV: ADV10009287 · BIBSYS: 10005700 · BNF: 121025474 · GND: 118560425 · ICCU: RMLV050907 · ISNI: 0000000109081351 · LCCN: n83233851 · NKC: jn20000700872 · NLP: a0000001181648 · NTA: 070609012 · NUKAT: n97080885 · SUDOC: 06687579X · VIAF: 62340685