Казімір I Аднавіцель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Казімір.
Казімір I Аднаўляльнік
Kazimierz I Odnowiciel
Князь Польшчы
1039 — 1058
Папярэднік Мешка II Ламберт
Пераемнік Баляслаў II Смелы

Нараджэнне 25 ліпеня 1016(1016-07-25)
Смерць 28 лістапада 1058(1058-11-28) (42 гады)
Месца пахавання Кафедральны сабор Св. Пятра і Паўла, Познань
Род Пясты
Бацька Мешка II Ламберт
Маці Рыкса Латарынгская
Жонка Дабранега Кіеўская
Дзеці сыны: Баляслаў II, Уладзіслаў I і Мешка
дачка: Святласлава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір І Аднавіцель (25 ліпеня 1016 — 28 лістапада 1058, Познань) — польскі князь (1034—1058, з перапынкамі) дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І і Рыхэзы Латарынгскай.

У 1026 г. быў аддадзены на выхаванне ў адзін з польскіх кляштараў. Пасля смерці бацькі супраць заняўшага яго месца Казіміра І выступілі прадстаўнікі заможных радоў і духавенства, а падуладную яму дзяржаву ахапіў сялянскі бунт, заснаваны на ідэі звароту да паганства, што з'яўлялася следствам незавершанай канфесіяналізацыі і эканамічнага прыгнёта.

Казімір І пакінуў краіну і напачатку жыў пры двары венгерскага караля Іштвана І, а пасля ў сваёй маці ў Саксоніі. Выкарыстаўшы складанае становішча Польшчы, у 1038 г. чэшскі князь Бржэціслаў захапіў Гнезна, адкуль вывез рэліквіі святога Войцеха і далучыў да Чэхіі Сілезію.

Заклапочаны праблемаю вяртання Польшчы да паганства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III аказаў Казіміру І дапамогу фінансавымі і ваеннымі сродкамі (500 рыцараў) для вяртання ўлады, якую той выкарыстаў і ў 1039 г. аднавіў сваю ўладу ў Польшчы і падавіў паганскае паўстанне. Аднак за дапамогу Казімір І прызнаў сюзерэнітэт імперыі.

Казімір І Аднавіцель вяртаецца ў Польшчу

У 1042 г. ажаніўся з сястрой вялікага кіеўскага князя Яраслава, Дабранегай (пры крышчэнні атрымала імя Марыя).

З мэтай поўнага ўзнаўлення дзяржаўнай арганізацыі Казімір І імкнуўся да аднаўлення польскай царквы. Таму ён выдзяляў на гэтыя мэты вялікія сродкі і нават заснаваў у Тынцы кляштар бенедыкцінцаў. Аднак «гэта было нялёгкай задачай», паколькі рымскія папы Бенедзікт І і Леў ІХ знаходзіліся пад уражаннем хуткага разбурэння польскай дзяржавы і новай царкоўнай правінцыі. Усё ж у 1046 г. Казімір І аднавіў кракаўскае біскупства, якое ўзначаліў Арон, асабісты герб якога пазней прыняў кракаўскі капітул. Але польскае архібіскупства так і не было адноўлена.

У 1047 г. пры дапамозе русінскіх войск, прадастаўленых у дапамогу кіеўскім князем Яраславам, Казімір І вярнуў Мазовію і Усходняе Памор'е (Заходняе Памор'е ў гэты час увайшло ў склад імперыі). У 1050 г. ён здзейсніў паспяховы паход на Сілезію, якую ўключыў у склад адноўленага ім княства. У гэту польска-чэшскую спрэчку ўмяшаўся імператар і на праведзеным у Кведлінбургу з'ездзе было прынята рашэнне аб тым, што Сілезія застаецца ў складзе Польшчы, аднак Казімір І павінен быў выплаціць чэхам 500 грывен срэбра і 30 золата. Памёр 28 лістапада 1058 г.

Дзеці ад шлюба з Дабранегай:

Зноскі

Літаратура

commons: Казімір I Аднавіцель на Вікісховішчы
  • Тымовский Михал, Кеневич Ян, Хольцер Ежи, История Польши / Пер. с польск. — М.: Издательство «Весь Мир», 2004. — 544 с. — С. 44-45.
⛭
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
  • Фрыдрых Аўгуст I
Царства Польскае
  • Аляксандр I
  • Мікалай I
  • Часовы ўрад
  • Мікалай I
  • Аляксандр II
  • Аляксандр III
  • Мікалай II
?
Казімір I Аднавіцель — продкі
Земамысл
Мешка I
Горка[d]
Баляслаў I Храбры
Баляслаў I Грозны[d]
Мешка IIДубраўка
Бягота[d]
Эмнільда Лужыцкая[d]Дабрамір[d]
Erenfried II[d]
Герман I[d]
Richwara of Zülpichgau[d]
Казімір I Аднавіцель
Эца[d]
Hupald I Graf von Dillingen[d]
Гелвіга фон Дылінген[d]Dietwald von Dillingen[d]
Рыкса Латарынгская[d]Dietbirg von Thurgau[d]
Атон I Вялікі
Атон II Руды
Адэльгейда Бургундская
Мацільда[d]
Konstantinos Skleros[d]
Феафана, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
Sophia Phokaina[d]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская · Вялікая расійская (старая версія) · Бракгаўза і Эфрона · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Treccani
Генеалогія і некрапалістыка
WikiTree · WeRelate · IPSB: kazimierz-karol-odnowiciel-ksiaze-wiesz · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid · genealogics.org
BAV: ADV12510404 · GND: 122061616 · ISNI: 0000000031378509 · LCCN: n80164522 · NLP: a0000001187318 · SUDOC: 144751984 · VIAF: 5765151778225818130007