I Усебеларускі з’езд Саветаў

Карціна А. Д. Шыбнёва

Першы Усебелару́скі з’езд Саве́таў рабо́чых, салда́цкіх і чырво́наарме́йскіх дэпута́таў. Адбыўся 2—3 лютага 1919 года ў Мінску. Скліканы Часовым рабоча-сялянскім савецкім урадам Беларусі.

Прадстаўніцтва на з’ездзе

Прысутнічалі 230 дэлегатаў з рашаючым і 44 з дарадчым голасам: ад Гродзенскай (11 дэлегатаў), Мінскай (121), Магілёўскай (10) губерняў, Вілейскага павета Віленскай губерні (125), а таксама 7 дэлегатаў ад бежанцаў. У рабоце з’езда ўдзельнічаў старшыня УЦВК Я. М. Свярдлоў, які абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».

Парадак дня

На з’ездзе былі разгледжаны пытанні:

Рашэнні з’езда

З’езд прыняў «Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР», вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў; Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні прызнаваліся часткай РСФСР. Адначасова было прызнана неабходным аб’яднаць БССР з Літоўскай Савецкай Рэспублікай.

З’езд прыняў 1-ю Канстытуцыю БССР, у адпаведнасці з якой найвышэйшая ўлада у рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі ўладу ажыццяўляў Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК), адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў. З’езд зацвердзіў герб i сцяг БССР. У склад абранага з’ездам ЦВК БССР увайшло 50 чалавек (45 камуністаў, 2 бундаўца, 2 члены Паалей-Цыёна i 1 меншавік).

Літаратура

  • Першы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 483—484.
  • Першы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 319
⛭
Усебеларускія з’езды Саветаў рабочых, салдацкіх
і чырвонаармейскіх дэпутатаў
I (1919)
Усебеларускія з’езды Саветаў рабочых, сялянскіх,
батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў
II (1920)
Усебеларускія з’езды Саветаў рабочых, сялянскіх
і чырвонаармейскіх дэпутатаў
III (1921) · IV (1922) · V (1924) · VI (1924) · VII (1925) · VIII (1927) · IX (1929) · X (1931) · XI (1935) · XII (1936, 1937)