Рудольф II Габсбург

Запыт «Рудольф II» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Рудольф II Габсбург
ням.: Rudolf II
нідэрл.: Rudolf II van Habsburg
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
12 кастрычніка 1576 — 20 студзеня 1612
Папярэднік Максіміліян II Габсбург
Пераемнік Маціяс Габсбург
21-ы кароль Чэхіі
1576 — 1611
Папярэднік Максіміліян II Габсбург
Пераемнік Маціяс Габсбург
кароль Венгрыі
12 кастрычніка 1576 — 25 чэрвеня 1608
Папярэднік Максіміліян II Габсбург
Пераемнік Маціяс Габсбург

Нараджэнне 18 ліпеня 1552[1]
Смерць 20 студзеня 1612(1612-01-20)[3][4][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Максіміліян II Габсбург[6]
Маці Марыя Іспанская[6]
Дзеці Юлій Цэзар Аўстрыйскі[d], Ганна Даратэя Аўстрыйская[d], Караліна Аўстрыйская[d] і Anna Dorothea von Österreich[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф II (ням.: Rudolf II; 18 ліпеня 1552, Вена — 20 студзеня 1612, Прага, Багемія) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 27 кастрычніка 1575 па 2 лістапада 1576 года, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі з 2 лістапада 1576 года (у апошнія гады фактычна пазбаўлены ўлады), кароль Багеміі з 6 верасня 1575 па 23 мая 1611 года (пад імем Рудольф II, каранацыя 22 верасня 1575 года), кароль Венгрыі з 25 верасня 1572 па 25 чэрвеня 1608 года, эрцгерцаг Аўстрыйскі з 12 кастрычніка 1576 года (пад імем Рудольф V). Сын і пераемнік Максіміліяна II.

Маладосць

Выхоўваўся пры двары свайго стрыечнага дзядзькі караля Іспаніі Філіпа II і зусім не быў падобным на сваіх непасрэдных папярэднікаў; каталікі ўскладалі на яго вялікія надзеі, з прычыны таго, што ён вынес з Іспаніі нянавісць да ерасі і мог быць паслухмянай прыладай у руках езуітаў.

Асоба

Партрэт Рудольфа II у вобразе бога Вертумна, Джузэпэ Арчымбольда

Нямецкі гісторык Фолькер Прэс гаворыць пра яго:

«Ён валодаў глыбокім розумам, быў дальнабачным і разважлівым, меў моцную волю і інтуіцыю… Аднак яму быў уласцівы такі сур’ёзны недахоп, як нясмеласць, прычынай якой была яго схільнасць да дэпрэсіі. На гэтай глебе ў яго развілося імкненне да ўцёкаў ад рэчаіснасці, якое выяўлялася ў нерэальных планах. Іспанскія прыдворныя манеры падтрымлівалі яго імкненне адгарадзіцца ад свету, і палітычная пасіўнасць станавілася ўсё больш характэрнай прыкметай яго кіравання».

Злуючыся на сваё бяссілле, імператар імкнуўся адгарадзіцца ад грамадства і аддацца мастацкім і акультным захапленням; паступова ў яго развіваліся цялесныя і псіхічныя захворванні. Улюбёнцамі імператара былі людзі нізкага паходжання, якія патуралі яго капрызам (Філіп Ланг, Еранім Махоўскі і іншыя)….

Часамі яму здавалася, што ён апантаны д’яблам[7].

Спрыянне навукам і мастацтвам

У Пражскім Градзе, дзе з 1583 года жыў Рудольф (імкнучыся пакінуць Вену, дзе не карыстаўся папулярнасцю), ім была заснавана адна з першых кунсткамер[8] — велічэзная калекцыя кніг, рукапісаў, карцін, манет і ўсякіх рэдкасцей, пацярпела ад рабаванняў падчас Трыццацігадовай вайны. Пад кіраўніцтвам мінералогаў Рудольф сабраў таксама калекцыю каштоўных камянёў і мінералаў розных рэгіёнаў. Рудольф адыграў вялікую ролю ў рэнесанснай перабудове Прагі і асабліва Граду. Да свайго двара імператар, які гуляў ролю мецэната, прыцягнуў вучоных і дзеячаў мастацтва розных краін — пры ім у Празе працавалі астраномы Іаган Кеплер і Ціха Брагэ, мастакі Барталамей Шпранглер і Джузэпэ Арчымбольда (аўтар знакамітага партрэта Рудольфа), скульптар Адрыян дэ Врыс.

Загадкавы манускрыпт са збору Рудольфа II

Акультызм

Імператар займаўся таксама рознымі «акультнымі навукамі», у прыватнасці, спрабаваў знайсці філасофскі камень. У той час мяжа паміж астраноміяй і астралогіяй, мінералогіяй і алхіміяй яшчэ была невыразнай. Рудольф II заступаўся за вандроўных алхімікаў, а яго рэзідэнцыя ўяўляла цэнтр алхімічнай навукі таго часу. Імператара звалі германскім Гермесам Трысмегістам.

Да яго былі запрошаны англійскія астролагі і алхімікі Эдвард Келі і Джон Дзі (які ў 1584-м і 1586-м жыў у Празе), якія займаліся таксама і цалкам сур’ёзнымі з сучаснага пункта гледжання пошукамі ў вобласці матэматыкі і астраноміі. Алхімікам быў і вялікі астраном Ціха Брагэ, які працаваў пры яго двары і памёр у Празе. За 600 дукатаў Рудольф набыў знакамітую рукапіс Войніча.

Рэлігійная палітыка

Стаўшы імператарам, Рудольф II шэсць гадоў не збіраў імперскага сойма, але павінен быў склікаць яго ў 1582 годзе, з прычыны неабходнасці прасіць у імперыі дапамогі супраць турак, а таксама з прычыны рэлігійных спрэчак. Рудольф II пачаў выкараняць пратэстанцтва ў Аўстрыі, Чэхіі і Венгрыі. У Аўстрыі амаль усё дваранства і ўсе гарады вызнавалі пратэстанцтва. З узыходжаннем на прастол Рудольфа тут пачалася моцная каталіцкая рэакцыя, а таксама барацьба абсалютызму з абласнымі соймамі і самакіраваннем гарадоў. То ж адбылося і ў Чэхіі. У 1583 Рудольф перанёс імперскую рэзідэнцыю ў Прагу, і разам з ім прыбыло шмат фанатыкаў, а таксама езуіты. Пратэстанты сталі выцясняцца з буйных і дробных пасад, а ў 1602 годзе была забаронена дзейнасць Абшчыны Чэшскіх братоў. Калі ў Асманскай імперыі была адваявана значная частка Венгрыі, Рудольф забараніў там усякае некаталіцкае веравызнанне, што прывяло да паўстання.

Паўстанне супраць Рудольфа і страта ўлады

У 1606 брат імператара Маціяс склаў з венграмі-паўстанцамі пагадненне на ўмовах верацерпнасці, што прывяло да канфлікту з Рудольфам. Супраць імператара ў 1607 годзе была ўтворана канфедэрацыя аўстрыйскіх і венгерскіх саслоўяў, а ў 1608 да яе далучылася Маравія. Бачачы агульную незадаволенасць, Рудольф II думаў прыцягнуць грамадскую думку на свой бок вайной з туркамі.

Асабістая карона Рудольфа II, пазней карона Аўстрыйскай імперыі

З гэтай мэтай Рудольф да апошняга моманту зацягваў падпісанне мірнага дагавора з Асманскай імперыяй, спрабуючы знайсці падставы для яго дэнансацыі і аднаўлення вайны супраць турак. Падобныя паводзіны выклікалі агульны рух саслоўяў Венгрыі, Аўстрыі і Маравіі супраць імператара, які захаваў у свае руках толькі адносны кантроль над Чэхіяй, Сілезіяй і Лужыцамі.

Усеагульнае паўстанне працягвала, аднак, быць непазбежным, і сваякі Рудольфа злічылі неабходным адняць у яго ўладу на карысць яго брата Маціяса (красавік 1606 г.), які зрабіў велічэзныя саступкі пратэстантам. Па дагаворы 1608 года Рудольф II аддаў Маціясу Венгрыю, эрцгерцагства Аўстрыйскае і Маравію і абвясціў яго сваім спадчыннікам у Багеміі.

Для ўтрымання за сабой чэхаў Рудольф II вымушаны быў падпісаць 9 ліпеня 1609 г. складзены соймам акт, які атрымаў назву «граматы вялікасці» (Majestätsbrief), так званы маестат[9]. На падставе гэтай граматы ўтраквісты і чэшскія браты былі ураўнаваны ў правах з каталікамі. Чэхі-пратэстанты атрымалі права будаваць храмы, заводзіць вучылішчы, мець свае сіноды і абіраць камітэт з 24 дэфенсораў, па 8 ад кожнага з 3-х саслоўяў сойма. Камітэт павінен быў кіраваць дзеяннямі кансісторыі, кіраваць справамі Пражскага ўніверсітэта, збіраць войска, спаганяць падаткі для яго ўтрымання, а ў выпадку патрэбы — склікаць прадстаўнікоў пратэстанцкага насельніцтва для нарад па агульным справам.

Рудольф II прыдумляў сродкі адняць у Маціяса аддадзеныя яму зямлі, інтрыгаваў супраць яго, але ўсёткі павінен быў адрачыся ад чэшскай кароны. 23 мая 1611 года Маціяс быў каранаваны, а Рудольфу далі пенсію і захавалі за ім знешнюю пашану. Пазбаўлены ўлады, знясілены хваробай і вар’яцтвам (сіфіліс трэцяй ступені), Рудольф II памёр 20 студзеня 1612 года, не пакінуўшы законнага нашчадства, з прычыны таго, што не быў жанаты.

З шасцярых незаконнанароджаных нашчадкаў Рудольфа (ад Кацярыны Страда, дачкі імператарскага антыквара) старэйшы, Юлій Цэзар Аўстрыйскі, атрымаў у спадчыну псіхічную хваробу бацькі і памёр у няволі пасля таго, як з асаблівай жорсткасцю забіў сваю палюбоўніцу.

Рудольф быў пахаваны ў пражскім саборы Святога Віта. Ён быў апошнім манархам, пахаваным у Чэхіі.

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118603701 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

2. а б Рудольф II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Rudolf II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Rudolf II. // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

6. а б Kindred Britain

7. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 116. — ISBN 5-222-000222.
8. Kunstkammers in Europe (англ.)
9. История южных и западных славян // Под редакцией Г. Ф. Матвеева и З. С. Ненашевой. М.,2008. Т.1, С. 309.

Літаратура

• Gindely, «Rudolf II» (Прага, 1868);
• Bezold, «K. Rudolf II und die heilige Liga».
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Папярэднік
Максіміліян II
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
Кароль Венгрыі,
Кароль Багеміі

1576-1612
Пераемнік
Мацвей
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
—  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Правадыры венграў
язычніцкага перыяду
Арпады (1000—1301)
Барацьба дынастый
(1038—1046)
Арпады (1044—1301)
Спрэчныя прэтэндэнты
(1301—1308)
• Ласла (Вацлаў III Чэшскі) (1301—1305)
• Бела V (Атон III Баварскі) (1305—1308)
Анжу-Сіцылійскі дом
(1328—1498)
• Карай I (Карл Роберт Неапалітанскі) (1310—1342)
• Лаяш I (Людовік I Вялікі) (1342—1382)
• Марыя (1382—1385; 1386—1395)
• Карай II (Карл III Неапалітанскі) (1385—1386)
Люксембургі (1386—1437)
Жыгманд (Жыгімонт) (1386—1437)
Габсбургі (1438—1439)
Альбрэхт (1437—1439)
Ягелоны (1440—1444)
Уласла I (Уладзіслаў III Польскі) (1440—1444)
Габсбургі (1444—1457)
Ласла V (Ладзіслаў Постум) (1444—1457)
Хуньядзі (1458—1490)
Мацьяш I (1458—1490)
Ягелоны (1490—1526)
• Уласла II (1490—1516)
• Лаяш II (Людовік II) (1516—1526)
Запальяі (1526—1570)
Габсбургі (1526—1780)
Габсбург-Латарынгскі дом
(1780—1918)
• Ёжэф II (Іосіф II) (1780—1790)
• Ліпат II (Леапольд II) (1790—1792)
• Феранц (Франц II) (1792—1835)
• Фердынанд V (1835—1848)
• Феранц Ёжэф (Франц Іосіф I) (1848—1916)
• Карай IV (1916—1918)

Князі Чэхіі
Пржэмысловічы
Пясты
Пржэмысловічы
Каралі Чэхіі
Пржэмысловічы
Горыцкая дынастыя
Габсбургі
• Рудольф I (1306—1307)
Люксембургі
Габсбургі
Подзебрады
Хуньядзі
Ягелоны
Габсбургі

Рудольф II Габсбург — продкі
Максіміліян I Габсбург
Філіп I Прыгожы
Марыя Бургундская
Фердынанд I Габсбург
Фердынанд II
Хуана I Вар’ятка
Ізабела I
Максіміліян II Габсбург
Казімір IV Ягелончык
Уласла II
Лізавета Габсбург
Ганна Ягелонка
Гастон II дэ Фуа-Кандаль[d]
Ганна дэ Фуа
Кацярына дэ Фуа[d]
Рудольф II Габсбург
Максіміліян I Габсбург
Філіп I Прыгожы
Марыя Бургундская
Карл V Габсбург
Фердынанд II
Хуана I Вар’ятка
Ізабела I
Марыя Іспанская
Фернанду[d]
Мануэл I
Беатрыс[d]
Ізабела Партугальская
Фердынанд II
Марыя Арагонская
Ізабела I

Тэматычныя сайты
RKDartists · ECARTICO · The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Біяграфічны Аўстрыйскай імперыі · Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская (старая версія) · Бракгаўза і Эфрона · Малы Бракгаўза і Эфрона · Allgemeine Deutsche Biographie · Britannica (11-th) · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Universalis · Гранат
Генеалогія і некрапалістыка
WikiTree · WeRelate · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid · genealogics.org
BAV: ADV10169405 · BIBSYS: 90361258 · BNC: a10836603 · BNE: XX1033254 · BNF: 13168504p · BPN: 92088617 · CiNii: DA11663123 · CONOR: 105837923 · GND: 118603701 · ICCU: MUSV056026 · ISNI: 0000000399045251 · LCCN: n81004066 · NDL: 00621407 · NKC: jn20000701541 · NLP: a0000001182339 · NTA: 071412255, 309548810 · NUKAT: n97059038 · LIBRIS: 205427 · SUDOC: 027646440 · VIAF: 15562150, 14909824 · ULAN: 500122378