Людовік VII Малады

Людовік VII Малады
фр.: Louis VII de France
кароль франкаў[d]
1 жніўня 1137 — 18 верасня 1180
Папярэднік Людовік VI Тоўсты
Пераемнік Філіп II Аўгуст

Нараджэнне 1120
Смерць 18 верасня 1180[1]
Месца пахавання
Род Капетынгі
Бацька Людовік VI Тоўсты[2]
Маці Адэлаіда Савойская[2]
Жонка Аліенора Аквітанская[2][3], Канстанцыя Кастыльская[3][4] і Адэль Шампанская[2][3]
Дзеці Маргарыта Французская[d], Марыя Французская[d], Аліса Французская[d], Эліс Вексенская[d], Філіп II Аўгуст[2] і Ганна Французская[d]
Веравызнанне хрысціянства
Узнагароды

Залатая Ружа[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік VII Малады (фр.: Louis VII le Jeune 1120 — 1180) — французскі кароль (11371180). Сын Людовіка VI, караля Францыі з дынастыі Капетынгаў, і Адэлаіды, дачцэ Гумберта ІІ, з савойскай дынастыі.

Жыццяпіс

Як малодшы сын каралеўскі, Людовік з дзяцінства быў прыгатаваны да духоўнага жыцця. Па выпадковай смерці свайго старэйшага брата Філіпа застаўся неспадзяваным пераемнікам стальца. Каранаваны ў Рэймсе 25 кастрычніка 1131, пры ўдзеле Папы рымскага Інакенція ІІ. Быў набожным чалавекам, характарызаваўся астэтычнасцю і простадушнасцю, па сваёй натуры быў меланхалічнай асобай. Пасля смерці свайго бацькі, паўторна каранаваны ў Буржы.

22 ліпеня ажаніўся з Элеанорай Аквітанскай. У пасаг атрымаў Аквітанскае княства. Працягваў весці палітыку свайго бацькі, але без такой энергічнасці. Незадавалёныя ўладаром Арлеан і Пуацье ўзнялі бунт. Малады кароль таксама ўвайшоў у канфлікт з папай Інакенціям ІІ, пасадзіўшы на пасаду архібіскупа Буржа, свайго канцлера Кадурца, калі Папа гарантаваў гэту пасаду свайму паплечніку П’еру Шартэ. Людовік не пусціў Шартэ ў горад, з-за чаго атрымаў ад Інакенція папскі інтэрдыкт на ўсё каралеўства.

Таксама Людовік уступіў у канфлікт з Тыбальдам ІІ Шампанскім. Вынікам канфлікту стала паражэнне Шампанскага графства і ўключэнне яго ў склад Францыі. Людовік асабіста кіраваў узяццем і спаленнем горада Вітры.

Другі крыжовы паход

У 1145 масульмане захапілі Эдэскае графства, гэта выклікала шок у Еўропе. Папа Яўген ІІІ аб’явіў крыжовы паход, да паходу далучыўся і Людовік. У 1147 ён выправіўся з Меца, накіроўваючыся да Святой Зямлі, разам з жонкай і невялікай арміяй. Прыбыўшы ў Малую Азію, армія крыжакоў была разбіта сельджукамі, уцалеўшая французская армія дайшла да Антыёхіі. Князь Антыёхіі, Рамуальд дэ Пуацье, дзядька Элеаноры, угаварваў адказацца ад паходу ў Іерусалім, і дапамагчы яму здабыць Алепа. Пры гэтым Людовік падазраваў Элеанору ў змене з Пуацье і неўзабаве ён пакінуў горад. Разам з нямецкім каралём Конрадам ІІІ і каралём Іерусаліма Балдуімам ІІІ пачаў непаспяховую аблогу Дамаска, якая скончылася адступленнем крыжакоў і заканчэннем крыжовага пахода. У 1149 Людовік вярнуўся ў Францыю.

Вяртанне на Радзіму

Адзіным вынікам паходу стаў дэфіцыт каралеўскай казны, страта значнай часткі рыцараў, а таксама пагаршэнне шлюба паміж Людовікам і Элеанорай. У марце 1152 шлюб быў ануляваны. Неафіцыйнай прычынай была змена Элеаноры, у хуткім часе Элеанора выйшла за Генрыха ІІ, які ў 1154 стаў каралём Англіі. У тым жа годзе Людовік ажаніўся з Канстанцыяй, дачкою караля Кастыліі Альфонса VII. Шлюб таксама не прынёс Людовіку наследніка мужчынскага полу. Канстанцыя памерла ў 1160. Праз некаторы час кароль ажаніўся трэці раз з Адэлью з Шампаніі, якая нарадзіла яму спадчыніка Філіпа ІІ Аўгуста.

Гл. таксама

• Партал «Крыжовыя паходы»

Зноскі

1. Louis VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б в г д Kindred Britain

3. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Альфонсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.

Папярэднік
Людовік VI Тоўсты
Кароль Францыі
11371180
Пераемнік
Філіп II Аўгуст
Папярэднік
Вільгельм X Святы
Князь Аквітаніі
11371152
Пераемнік
Генрык II Плантагенет
Каралі і імператары Францыі (987—1870)
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
—  Напалеон I
(Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)

Людовік VII Малады — продкі
Роберт II Набожны
Генрых I
Канстанцыя Арльская
Філіп I
Яраслаў Уладзіміравіч
Ганна Кіеўская
Інгігерда
Людовік VI Тоўсты
Дзірк III[d]
Флорыс I Галандскі[d]
Атэліндыс Галандская[d]
Берта Галандская
Бернгард II[d]
Гертруда Саксонская[d]
Эйліка Швайнфурцкая[d]
Людовік VII Малады
Атон I[d]
Амадэй II[d]
Адэлаіда Сузская[d]
Гумберт II[d]
Жэро[d]
Жанна Жэнеўская[d]
Gisele[d]
Адэлаіда Савойская
Рэно I[d]
Гільём I[d]
Аліса Нармандская[d]
Гізела Бургундская[d]
Бернар II[d]
Стэфанія Бургундская[d]
Clemence[d]

Тэматычныя сайты
The Peerage
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Бракгаўза і Эфрона · Ларуса · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Universalis
Генеалогія і некрапалістыка
Find a Grave · WikiTree · WeRelate · Sejm-Wielki.pl · Geni.com · Rodovid · genealogics.org
BAV: ADV10296303 · BIBSYS: 7005726 · BNC: a11299277 · BNF: 119428607 · GND: 118780719 · ICCU: SBNV083432 · ISNI: 0000000121229793 · LCCN: n83165576 · NLA: 36580847 · NLP: a0000001952603 · NTA: 070684030 · LIBRIS: 316398 · SUDOC: 027372790 · VIAF: 19686315